Амбасада ў Мінску
Брытанская Амбасада ў Мінску ёсць афіцыйным прадстаўніцтвам Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірландыі на Беларусі. Яе Экселенцыя Сп. Роўзмары Томас - Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар.
Амбасада мае наступныя аддзелы:
Палітычны аддзел адказны за вывучэнне, інфармаванне і аналіз палітычных і эканамічных падзеяў на Беларусі. Ён таксама кіруе некаторымі праектамі. Больш інфармацыі пра праектную дзейнасць – на старонцы Брытанская дапамога Беларусі. Таксама глядзіце профіль Беларусі на сайце Міністэрства Замежных Спраў Злучанага Каралеўства.
Камерцыйныя стасункі адносяцца да кампетэнцыі UK Trade & Investment у Лондане, Брытанскай урадавай арганізацыі, што падтрымлівае як Брытанскія кампаніі ў міжнародным гандлі, так і замежныя прадпрыемствы, якія жадаюць інвеставаць ці пастаўляць тавары ў Злучанае Каралеўства.
Аддзел Прэсы і сувязяў з грамадзкасьцю дае інфармацыю пра палітыку Брытанскага Урада і агульныя звесткі пра Злучанае Каралеўства афіцыйным арганізацыям, медыям і грамадзкасці. Ён таксама займаецца праграмай стыпэндыяў Chevening.
Консульскі аддзел абараняе інтарэсы брытанскіх падданых ў краіне і дае ім парады адносна паездак на Беларусь.