Гісторыя амбасады
Дыпламатычныя стасункі паміж Злучаным Каралеўствам і Беларуссю былі ўпершыню ўсталяваныя ў 1991 годзе. Амбасада адчынілася ў траўні 1993 года ў памяшканні Амбасады Германіі. Цяперашні офіс на вуліцы Карла Маркса 37 у ліпені 1995 года адчыніў Міністр замежных спраў Злучанага Каралеўства Сэр Нікалас Бонсар.
З часу адкрыцця брытанскі персанал амбасады пашырыўся з двух да пяці чалавек. Дадатковыя супрацоўнікі каардынуюць асобныя галіны супрацы з Беларуссю з іншых краінаў. Напрыклад, Ваенны Аташэ працуе у Маскве.
Амбасадар Вялікай Брытаніі, Яе Экселенцыя Сп Роўзмары Томас прыбыла у Мінск у верасні 2009 году. Яе папярэднікамі былі:
1992-1993 Сэр Браян Фол (па сумяшчальніцтву ў Маскве)
1993-1996 Джон Эверард
1996-1999 Джэсіка Пірс
1999-2003 Йэн Келі
2003-2007 Браян Бэннетт
2007-2009 Д-р Найджэл Гулд-Дэвіс