• UK
  • 23:56 22 Лст 2009

У Беларусі і Вялікабрытаніі наперадзе шмат вельмі важнай працы (21/10/2009)

HE Rosemary Thomas delivers her credentials to the President

19 верасня наш амбасадар Роўзмары Томас разам з іншымі нядаўна прыбыўшымі амбасадарамі ў Беларусі ўручыла даверчыя лісты прэзідэнту краіны. Звяртаючыся да групы, у складзе якой былі пяць дыпламатаў Еўрасаюзу, прэзідэнт распавядаў пра новы перыяд ва ўзаемаадносінах паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, а таксама аб новых магчымасцях, якія з’явіліся пасля далучэння Беларусі да праекту Ўсходняга партнёрства.

У размове з нашым амбасадарам прэзідэнт прызнаў, што Вялікабрытанія з’яўляецца не толькі важным эканамічным партнёрам, але таксама патэнцыяльна значным палітычным партнёрам Беларусі. Спадарыня Томас падкрэсліла, што ў Беларусі і Вялікабрытаніі наперадзе шмат вельмі важнай працы. Яна таксама падтрымала сцвярджэнне прэзідэнта аб тым, што Беларусь не павінна быць прымушана выбіраць паміж Еўрасаюзам і Расіяй.

Амбасадар Ірландыі Доналд Дэнхэм звярнуў увагу прысутных да ўнікальнай ролі Беларусі як злучальнага зьвяна паміж людзьмі розных краін.

Прэзідэнт Лукашэнка таксама падзякаваў Амбасадарам Вялікабрытаніі, Іспаніі і Ірландыі за ўсю тую дапамогу, якую гэтыя краіны аказваюць беларусам, што працягваюць цярпець ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

Back to newsroom




Падказкі для пошуку

Да верху старонкі

Вярнуцца наверх