Дабрачыннасць і гуманітарная дапамога
На Беларусі працуюць шматлікія дабрачынныя арганізацыі Брытаніі. Значная колькасць з іх працуе над палягчэннем наступстваў Чарнобыльскай аварыі 1986 году.
Кожны год, каля 3500 дзяцей з рэгіёнаў, што знаходзяцца пад уплывам радыяцыі прыяжджаюць у Злучанае Каралеўства для адпачынку і паздаравення. Амбасада выдае ім бясплатныя візы.
Пасля пераходу на біяметрычныя візу ў 2007 годзе, Брытанскае Агенцтва па Межах і Іміграцыі распрацавала ўнікальны і адмысловы пілотны праект па мабільным зборы біяметрычных дадзеных. Напрацягу лета 2008 супрацоўнікі амбасады некалькі разоў наведвалі Магілеў і Гомель каб сустрэцца з дзецьмі з чарнобыльскіх рэгіёнаў і атрымаць біяметрычныя звесткі, такім чынам ім не давордзіцца для гэтага ездзіць у Мінск.
У красавіку 2009 года, брітанскія ўрачы з Лонданскага і Бірмінгемскага цэнтраў нефралогіі прынялі ўздел у дзвух пэдыятрычных аперацыях па перасадке нырак у Рэспубліканскім цэнтры дзіцячай нефралогіі у Мінску.
Ўзнагароджванне валанцераў ангельскай дабрачыннай арганізацыі Leaves of Hope