Культура, спорт і турызм
Каля 4,000 брытанскіх грамядзянаў прыяжджаюць на Беларусь штогод у якасці турыстаў, ці проста каб атрымаць асалоду ад прыроды Беларусі. Нядаўняе тэлевізійнае апытанне паказала, што Англія – краіна, якую беларусы найбольш хацелі б наведаць.
Футбол
Брытанія і Беларусь таксама маюць добрыя сувязі ў галіне спорту. У гэтым годзе Беларусь чатыры разы гуляе з Англіяй у футбол: кваліфікацыйны раунд Кубку Свету 2010, адборачны тур Еўрапейскага Кубку УЕФА 2009 сярод жанчын (дома і за мяжой) і Элітны раўнд Кубку УЕФА сярод моладзі да 19 гадоў. Беларусь таксама гуляла супраць жаночай зборнай Паўночнай Ірландыі у кваліфікацыйным туры Еўрапейскага Кубку УЕФА
.
Сярод шэрагу мерапрыемстваў, праведзеных падчас кваліфікацыйнага раунду Кубку Свету паміж зборнымі Англіі і Беларусі, нам быў організаваны і падтрыманы першы футбольны турнір паміж інтэграванымі камандамі школьнікаў у Мінску "BE Friends".
Мерапрыемства
Нягледзячы на тое, што на Беларусі няма Брытанскай Рады, Брытанская амбасада падтрымлівае шэраг культурных і адукацыйных мерапрыемстваў. Амбасада праводзіла вечарыны, прысвечаныя такім брытанскім тардыцыям, як Хэлаўін і Дзень Святога Дэвіда, святога апекуна Ўэльсу. У чэрвені гэтага году мы арганізавалі мастацкі конкурс для маладых беларусаў, каб адсвяткаваць Дзень Народзінаў Яе Вялікасці Каралевы. Мы таксама плануем праводзіць выставы і конкурсы ў будучыні.
У лютым гэтага года, намі быў праведзены "эксперыментальны" вечар, прысвечаны Ўінстану Черчілю, ў якім прынялі ўдзел маладыя беларускія акцеры.
Мы запланавалі правесці яшчэ шэраг выстаў і іншых мерапрыемстваў, прысвечаных гісторыі і культуры Вялікабрытаніі.
Ахова птушак Бацькаўшчыны
Мы ўжо некалькі гадоў працуем суместна з беларускай грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны" дзеля таго, каб дапамагчы захаваць унікальную арнітафауну краіны.
У гэтым годзе, мы падтрымалі публікацыю інтэрактыўнага дапаможніка "Пуцявод па законах прыроды разам з птушкам". Гэты дапаможнік выкарыстоўвае адукацыйныя матэрыялы, распрацаваныя брытанскімі арнітолагамі з Royal Society for the Protection of Birds. "Пуцявод" дапамагае падрыхтаваць настаўнікаў-сябраў АПБ на адмысловых семінарах, прысвечаных інтэрактыўным методыкам навучання.
Ў мае гэтага года, разам з Аховай птушак Бацькаўшчыны мы арганізавалі фестываль “Свята птушак у Тураве”. Мы спаздяемся, што гэты фестываль стане штогадовай паздеяй і прыцягне шматлікіх энтузіястаў назірання за птушкамі са ўсяго свету.