Вайсковае супрацоўніцтва
Злучанае Каралеўства і Беларусь добра супрацоўнічаюць у вайсковай галіне. Беларускія афіцэры часта наведваюць Вялікабрытанію ў рамках Венскага дакументу АБСЕ 1999 па мерах умацавання даверу і бяспекі. У 2008 годзе два афіцэры Нацыянальнага Агенцтва Кантролю і Інспекцыяў Міністэрства Абароны наведалі паветраную базу ў Кінгс Лін, а таксама Каралеўскую Артылерыйскую школу. Яны таксама агледзелі новы брытанскі авіяносьбіт PPV Mastiff.
Таксма ў 2008 годзе, бедарускі афіцэр прыехаў у Злучанае Каралеўства каб скончыць курс “Кіраванне абаронай ў шырокім кантэксце бяспекі”. Мэтай курсу сталася запэўніцьразуменне асноўных пытанняў, звязаных з кіраваннем і каардынацыяй абароны і бяспекі. Беларускія афіцэры таксама бяруць удзел у ангельскіх навучальных праграмах, фінансаваных Брытанскім Міністэрствам абароны. Дадаткова, сёлета два беларускія выкладчыкі ангельскае мовы скончылі курс праграмы па ангельскай мове “Навучэнне для настаўнікаў” у Бікансфілдзе.