Навука і адукацыя
Адукацыйныя праграмы
Лонданская школа
Public Relations,
Каралеўскі Інстытут Маркетынгу (
Chartered Institute of Marketing
)
і Адкрыты Універсітэт (
Open University
)
супрацоўнічаюць з мясцовымі партнэрамі ў арганізацыі высокай якасці адукацыйных курсаў на Беларусі.
Візіты еўрапейскіх экспертаў
У лютым гэтага года, мы прымалі візіт Чарльза Гранта, які з'яўляецца дырэктарам Цэнтра еўрапейскіх рэформ (CER) в Вялікабрытаніі. Г-н Грант сустрэўся з Міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, беларускімі экспертамі па еўрапейскім пытанням, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Напрыканцы свайго візіта г-н Грант выступіў з прамовай на факультэце міжнародных зносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Візіт Чарльза Гранта стане першым у праграме візітаў знакамітых экспертаў па еўрапейскім пытанням з Вялікабрытаніі, якіх мы плануем запрасіць да Беларусі.
English Speaking Union
Кожны год Амбасада арганізоўвае беларускі фінал міжнароднага конкурсу аратарскага майстрэрства Саюзу Англійскай Мовы (English Speaking Union).
Ў гэтым годзе, аматары англійскай мовы атрымалі дазвол ад ESU у Лондане на ўтварэнне мясцовага прадстаўніцтва арганізаціі ў Беларусі.
Супрацоўніцтва з Сахараўскім універсітэтам
У мае 2009 быў падпісаны Мемарандум аб ўзаемапаразуменні паміж Chartered Institution of Water and Environmental Management (CIWEM), East Midlands Branch Committee з Вялікабрытаніі, і Сахараўскім экалагічным універсітэтам з Мінска. Гэтыя ўстановы пагадніліся аб тым, каб супрацоўнічаць ў сферах навукі, інжэнэріі, адукацыі і прафэсыйнага развіцця.
Беларуска-англійская граматыка
У 2009 годзе, мы падтрымалі распрацоўку і друкаванне кароткай беларуска-англійскай граматыкі. Гэтая кніга ўваходзіць у сэрыю падручнікаў па граматыцы, якія дапамагаюць беларусам вывучаць еўрапейскія мовы напрамку, без ужывання прамежкавых моў.
La Strada
У гэтым годзе мы падтрымалі візіт Алены Несцярук, мэнэджера праграм беларускай грамадскай арганізацыі La Strada, у Лондан, на міжнародны семінар па супрацьдзеянню гандлю людьзмі. Гэты семінар быў арганізаваны Палатай Абшчын брытанскага парламенту.
La Strada працуе над тым, каб прадухіліць гандль жанчынамі з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Каб даведацца больш пра дзейнасць гэтай арганізацыі, наведайце сайт La Strada.
Сумесныя семінары па заканадаўству
У снежні 2008 года, мы падтрымалі арганізацію і правядзенне міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай праблемам жорсткасці ў сям'і. У гэтай канферэнцыі ў якасці трэнэраў удзельнічалі брытанскія эксперты з неўрадавай арганізацыі “British East-West Centre” (BEWC).