• UK
  • 10:36 23 Лст 2009

Гандаль і інвестыцыі

Еўрапейскі Саюз – другі найбуйнейшы гандлевы партнэр Беларусі. Брытанія адыгрывае важную ролю ў гэтых стасунках.

Злучанае Каралеўства – другі найбуйнейшы інвестар на Беларусі. Лонданскі Сіці прапануе фінансавыя паслугі беларусікм кампаніям, улучна з пазыкамі і розныя віды страхавання. Інвестыцыйны форум у Лондане ў лістападзе 2008 году станецца яшчэ лепшай магчымасцю для брытанскіх інвестараў і беларускіх кампаніяў паглыбіць узаемасувязі. У 2007 годзе агульны таваразварот паміж Злучаным Каралеўствам і Беларуссю склаў 1.7 мільярды даляраў ЗША. Каля 95% беларускага экспарту ёсць прадукты нафтахімічнай прамысловасці. Аднак ёсць прыкметы росту зацікаўленасці большага шэрагу кампаніяў у паглыбленні гандлевых і інвестыцыйных сувязяў.

Сярод міжнародных дамоваў, якія рэгулюць гандлевыя стасункі паміж нашымі краінамі – Пагадненне па спрыянні і абароне інвестыцыяў, падпісанае ў сакавіку 1994 году і дзеючае са снежня 1994. Таксама дзейнічае пагаднгенне савецкага часу аб падвойным падаткаабкладанні.

Больш інфармацыі Вы можаце знайсці ў раздзеле Doing Business ангельскай версіі сайту.




Вярнуцца наверх