• UK
  • 10:31 23 Лст 2009

Стыпендыяльная праграма Сhevening

Chevening alumni reunion in Minsk

Сустрэча стыпэндыятаў Chevening у Мінске

Кожны год Міністэрства Замежных спраў Злучанага Каралеўства прапаноўвае будучым лідэрам, тым, хто будзе праз гады прымаць рашэнні і фармаваць грамадзкую свядомасць, магчымасці паслядыпломнай адукацыі ў Вялікай Брытаніі па стыпэндыяльнай праграме Chevening.

Паспяховыя кандыдаты мусяць мець вышэйшую адукацыю і ўсталяваную кар’еру, а таксама пэўныя дасягненні ў рэалізацыі ўласнага лідэрскага патэнцыялуПа заканчэнні студыяў яны мусяць вярнуцца на Беларусь, каб зрабіць свой унёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны праз рэалізацыю ведаў і здольнасцяў, атрыманых у Злучаным Каралеўстве.

Стыпэндыяты навучаюцца напрацягу 3-12 месяцаў у адным з брытанскіх універсітэтаўМагчымыя спецыяльнасці кандыдатаў вызначаюцца спэктрам навуковых і прафесійных галінаў, у прыватнасці правы чалавека, медыя, права, міжнародныя стасункі і навакольнае асяроддзеПажаданы узрост – 25-35 гадоў.

На Беларусі праграмай загадвае Амбасада Вялікай Брытаніі ў Мінску ў супрацоўніцтве з Брытанскай Радай у Кіеве.

Па больш падрабязную інфармацыю звяртайцеся:

Брытанская Рада ў Кіеве
4/12
Грыгорыя Скаварады
Кіеў 04070
Тэл: +380 44 490 5600
Факс: +380 44 490 5605




Таксама глядзіце

Карысныя спасылкі

Брытанская Рада ў Кiеве

Стыпендыi Chevening

Вярнуцца наверх