Аднаўляемая энергія
Аднаўляемая энэргія паходзіць з крыніцаў, якія няможна выкарыстаць канчаткова, такія як вецер, сонца, марскія хвалі, у супрацьстаўленне спальванню карысных выкапняў, як нафта і вугаль.
Выкарыстанне аднаўляемай энэргіі есць неад’емнай часткай доўгатэрміновай стратэгіі Злучанага Каралеўства па скарачэнні выкідаў CO². У цяперашні час мэтай з’яўляецца скарачэнне на 60% да 2050 году.
Урад імкнецца да таго, каб да 2010 году 10% усяе энэргіі паходзіла з аднаўяемых крыніцаў. У 2005 годзе з невычарпальных крыніцаў выпрацоўвалася 4.2% энергіі, такім чынам шмат яшчэ трэба зрабіць.
Над развіццём розных крыніцаў аднаўляемай энэргіі працуе Дэпертамент Бізнэсу, Прадпрыемстваў і Рэформы Рэгулявання (DBERR), былы Дэпартамент Гандлю і Прамысловасці, з дапамогай Дэпартаменту Навакольнага Асяроддзя, Харчавання і Сельскай Гаспадаркі (DEFRA), сярод іх:
вецер
біямаса
сонечная энэргія
марскія хвалі і прылівы
гідраэлектрычнасць
геатэрмальная энэргія
Нацыянальны энэргетычны фонд – найважнейшая няўрадавая арганізацыя, што кансультуе па эфектыўным выкарыстанні і вытворчасці энэргіі, а таксмама зьяўляецца экспертам па аднаўляемай энэргіі. Больш інфармацыі можна знайсці на яго інтэрнэт-старонцы.
Вецер
Энэргія ветру звычайна выпрацоўваецца ветравымі турбінамі, размешчанымі ці на беразе, за на моры. Вецер – трэцяя па важнасці невычарпальная крыніца энэргіі ў Злучаным Каралеўстве, пасля біямасы і гідраэнэргіі.
Усе ветравыя турбіны Брытаніі разам выпрацоўваюць трохі больш чым 0.3% агульнай электраэнэргіі Злучанага Каралеўства, дастаткова для сілкавання каля 400,000 гаспадаркаў.
Чакаецца, што ветравая энэргія бедзе складаць 10% мэтавага аб’ему аднаўляемай энэргіі. Аднак гэтая лічба можа змяніцца: DBERR нядаўна абвесціла аб уводзе ў эксплуатацыю большай колькасці новых магутных ветравых турбінаў на моры.
На дадзены момант у Брытаніі 6 ветравых электрастанцыяў на моры. Агулам працуе каля 1.800 турбінаў у 137 месцах Брытаніі з агультай магутнасцю 2034.85 мегават.
Больш інфармацыі пра марскія і наземныя ветравыя электрастанцыі можна знайсці на сайце Брытанскай Асацыяцыі Энэргіі Ветру. Таксама больш пра энэргію ветру можна даведацца на інтэрнэт-старонцы DBERR.
Біямаса
Біямаса – гэта арганічны матэрыял, зроблены з матэрыялаў расліннага і жывельнага паходжання. Гэта невычарпальная крыніца энэргіі, бо заўжды можна вырасціць больш дрэваў і раслінаў, і ад перапрацоўкі і спажывання заўжды будуць адкіды. Пры гэтым не выкарыстоўваюцца карысныя выкапні, якія ствараюцца напрацягу мільёнаў гадоў.
Пры спальванні хімічная энэргія біямасы вызваляецца ў якасці цяпла. Рэшткі ад дрэваапрацоўкі і смецце можна спальваць для атрымання пару для выпрацоўкі электрычнасці, ці для ацяплення дамоў і пардпрыемстваў..
Спальванне біямасы – не адзіны шлях атрымання ад яе энэргіі. З яе можна атрымоўваць іншыя віды паліва, такія як метан, этанол ці біядызель.
Больш пра выкарыстанне біямасы ў Брытаніі можна даведацца на старонцы DBERR. Наведайце таксама сайт Цэнтру Энэргіі Біямасы каб знайсці больш інфармацыі пра віды паліваў, якія ў цяперашні час даследуюцца і распрацоўваюцца.
Сонечная энэргія
Сонечная энэргія уключае накапленне і выкарыстанне энэргіі сонца. Асноўныя шляхі гэтага улучаюць:
- Пасіўны “сонечны” дызайн, пры якім адмысловая форма будынкаў і матэрыялы дазваляюць накапіць больш энэргіі сонца і панізіць патрэбу ў штучным асвятленні і ацяпленні.
- Актыўныя сістэмы “сонечнага” ацяплення, якія ператвараюць сонечную радыяцыю ў цяпло, якое можна выкарыстоўваць непасрэдна, ці захоўваць.
- Сонечныя фотагальванічныя панэлі (PV) ці сонечныя батарэі, якія ператвараюць дзённае святло ў электрычнасць.
У Злучаным Каралеўстве ёсць невялікі рынак актыўнага сонечнага ацяплення, стабільна актыўны з сярэдзіны 180-х гадоў. Штогод у Брытаніі ўсталёўваецца каля 10,000 сонечных тэрмальных сістэмаў, і зараз працуе ужо больш за 100,000.
Больш пра стан і перспектывы сонечнай энэргіі у Злучаным Каралеўстве можна даведацца на старонцы DBERR. Спраўдзьце таксама староку пра сонечную энэргію на сайце Трэсту па Захаванні Энэргіі.
Хвалі і прыівы
Прымяненне энэргіі хваляў і прыліваў зключаецца ў выкарыстанні руху і энэргіі акіяну для вытворчасці электрычнасці.
Энэргія хваляў
Акеанічныя хвалі могуць у тэорыі стацца неабмежаванай крыніцай аднаўляемай энэргіі. У акіяне заключаная гіганцкая энэргія, і ў многіх рэгіёнах свету вецер дзьме з дастатковай сілай, каб паднімаць моцныя хвалі. Прыстасаванні для атрымання энэргіі ўжываюць рух паверхні вады, які ператвараецца ў электрычнасць праз хвалевыя электрастанцыі.
Гэтыя станцыі можна размяшчаць як на саміх узбярэжжах, так і ў больш глыбокіх водах акіяну. У Злучаным Каралеўстве існуюць дзве станцыі на энэргіі хваляў: LIMPET (Land Installed Marine Powered Energy Transformer), наземны трансфарматар марской энэргіі на шатландскай выспе Айлэй; і “Марская Змяя “Пеламіс” у Еўрапейскім цэнтры марской энэргіі ў Шатландыі, які пакуль працуе ў тэставым рэжыме.
Таксама плануецца развіццё станцыяў у Оркнейс, на поўначы Шатландыі, а таксама на паўночным беразе Корнуоллу.
Больш пра выкарыстанне энэргіі хваляў у Злучаным Каралеўстве можна знайсці на сайце DBERR.
Энэргія прыліваў
Энэргія прыліваў выкарыстоўвае рух вады, спрычынены перыядычнымі ваганнямі ўзроўню мора пры прылівах. Пакуль гэтая энэргія мае малы распаўсюд, але яна мае вялікі патэнцыял на будучыню і яна больш прадказальная, чым сонечная ці ветравая энэргія.
Тэхналогія выкарыстання энэргіі прыліваў добра распрацаваная, але яна патрабуе досыць вялікіх фінансавых выдаткаў. З тае прычыны ў свеце пакуль прымяняецца не вельмі шырока – у свеце толькі каля 40 такіх станцыяў.
Злучанае Каралеўства збудавала некалькі стацыяў на заходнім узбярэжжы, і ўжо вызначаныя каля трыццаці месцаў пад пабудову новых. Адзін з найбольш прагрэсіўных прататыпаў, які падтрымлівае DBERR праз Тэхналагічную Праграму, - гэта праект Seaflow, які працуе на паўночным беразе Дэвону з чэрвеня 2003 году.
Больш пра выкарыстанне энэргіі прыліваў можна знайсці на старонцы DBERR.
Гідраэнэргія
Гідраэнэргія – гэта электрычнасць выпрацаваная з вады. Згодна тыповай схемы вада захоўваецца ў рэзервуары – які часта утвараецца штучнай дамбай на рацэ – і выпрацоўвае энэргію, паступаючы па трубах на турбіны. Турбіны злучаюцца ў генератары, якія ператвараюць рух у электрычнасць.
Гідраэнэргія складае каля адной пятай электрычнасці свету, забяспечваючы яе больш за мільярду людзей.
Каля 0.8% электрычнасці ў Злучаным Каралеўстве паходзіць з гідраэлектрастанцыяў, размешчаных у асноўным у гарах Шатландыі.
Больш пра сённяшняе выкарыстанне гідраэнэргіі ў Злучаным Каралеўстве змешчана на сайце DBERR.
Геатэрмальная энэргія
Геатэрмальная энэргія – цяпло, што захоўваецца пад паверхняй Зямлі – можа ператварацца ў электрычнасць праз шэраг механізмаў.
Ў Злучаным Каралеўстве пакуль працуе толькі адна станцыя на геатэрмальнай энэргіі. Але ўжо вызначана больш за 1550 месцаў у вялікіх прамысловых раёнах, дзе можна збудаваць такія электрастанцыі.
Больш пра геатэрмальную энэргію ў Злучаным Каралеўстве можна даведацца на сайце DBERR.