Людзі і палітыка
З каля 61 мільёну людзей, што жывуць у шматкультурнай Брытаніі, блізка пяці адсоткаў прадстаўляюць этнічныя меншасці, адлюстроўваючы ўсе розныя супольнасці, якія сяліліся ў злучаным Каралеўстве напрацягу гадоў. Тут вы можаце даведацца пра надзвычайную разнастайнасць Вялікабрытаніі і пра тое, як разьвівалася і ўзбагачалася ў ёй культурнае жыццё.
Урад Злучанага Каралеўства верыць у тое, што кожны брытанскі грамадзянін павінен карыстацца асноўнымі правамі чалавека. Акт аб правах чалавека падае эканамічныя і сацыяльныя правы брыанцаў. Мы можам дапамагчы Вам, калі вы хочаце даведацца, што гэта значыць у штодзённым жыцці. Брытанскі ўрад таксама намагаецца спрыяць выкананню правоў чалавека ў розных краінах свету.
Напрацягу доўгіх часоў Брытанія працавала на карысць змяншэння беднасці ў розных кутках свету праз судзейнічанне міжнароднаму развіццю. Асноўная мэта – падняць людзей з бяднейшых краінаў па-над мяжой беднасці, зрабіўшы іх меней залежнымі ад замежнай дапамогі, дапрыкладу, праз развіццё гандлю і паляпшэнне аховы здароўя і адукацыі.
Дабрачынныя арганізацыі і добраахвотныя групы адыгрываюць важную ролю ў жыцьці Злучанага Каралеўства. Аб’ядноўваючы каля 500,000 чалавек струкутры рознага кшталту – ад групаў самадапамогі да глабальных арганізацыяў з мільенамі брытанскіх фунтаў – яны вядуць кампаніі і дзейнічаюць ў вялізным шэразе справаў.