Правы чалавека
Брытанскі урад цвёрда ўпэўнены, што кожны грамадзянін мусіць карыстацца асноўнымі правамі чалавека – правамі і свабодамі нададзенымі кожнай асобе – у штодзённым жыцці. Павага да правоў чалавека фарміруе аснову жыцця ў Злучаным Каралеўстве. Брытанскі ўрад, няўрадавыя і дабрачынныя арганізацыі адыгрываюць надзвычай важную ролю ў прапагандаванні важнасці правоў чалавека ў свеце. Сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя правы Акт аб правах чалавека 1998 году пералічвае сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя правы брытанскіх грамадзянаў, сярод іх: Што гэта значыць у штодзенным жыцці? Камісія па роўнасці і правах чалавека – гэта галоўны ўрадавы орган, адказны за ажыццяўленне каштоўнасцяў, паданых у Акце аб правах чалавека 1998 года, але іншыя дзяржаўныя установы таксама адыгрываюць істотныя ролі. Акт аб правах чалавека 1998 года ўплывае на шэраг галінаў штодзеннага жыцця, такіх як: Акт не змяшчае выбарчае права і правядзенне парламенцкіх і іншых выбараў. Яны рэгламентуюцца іншымі законамі і працай Выбарчай камісіі, адказнай за забеспячэнне грамадзкай упэўненасці ў надзейнасці дэмакратычных працэсаў у Злучаным Каралеўстве. Палітычны прытулак Злучанае Каралеўства дае палітычны прытулак сотням, і часам тысячам чалавек, якіх пераследуюць на іх радзіме. Вы можаце знайсці інфармацыю пра палітыку Вялікабрытаніі ў дачыненні да тых, хто шукае палітычнага прытулку на старонцы Памежнага Агенцтва. Злучанае Каралеўства дае прытулак людзям з усяго свету, улучна Cудан, Зімбабвэ і Афганістан. Нядаўна было таксама абвешчана, што іракскія перакладчыкі, якія працавалі з брытанскай арміяй напрацягу больш чым 12 месяцаў могуць падаваць заявы на палітычны прытулак у Злучаным Каралеўстве. Правы чалавека у замежнай палітыцы Злучанага Каралеўства "Мы імкнемся пабудаваць свет, у якім квітнеюць свабода, справядлівасць і мачымасці, у якім урады падсправаздачныя людзям, абараняючы іх правы і гарантуючы ім бяспеку і асноўныя патрэбы." - сказаў Міністр Замежных спраў Вялікабрытаніі Джэк Стро ў 2006 годзе. Правы чалавека заўжды знаходзяцца ў парадку дня брытанскай замежнай палітыкі. Міністэрства замежных спраў і спраў Супольнасці (FCO) працуе ў розных краінах свету дзеля ўмацавання такіх каштоўнасцяў як правы чалавека, грамадзянскія свабоды і дэмакратыя. Вы можаце даведацца больш пра падыход да правоў чалавека і чаму яны знаходзяцца ў цэнтры брытанскай палітыкі на старонцы FCO. Асноўныя пытанні, на якіх канцэнтруецца брытанскі ўрад наступныя: Злучанае Каралеўства зьяўляецца ключавым удзельнікам міжнародных арганізацыяў, такіх як Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў, Еўрапейскі Звяз і Брытанская Супольнасць, якія таксама прапагандуюць павагу да правоў чалавека ва ўсім свеце. Брытанскія дабрачынныя і няўрадавыя арганізацыі адыгрываюць ключавыя ролі ў спрыянні абароне правоў чалавека за мяжой: Міжнародная Амністыя (Amnesty International) - гэта няўрадавая арганізацыя, якая праводзіць кампаніі за абарону правоў чалавека ва ўсім свеце. Каталіцкае Агенцтва Развіцця Замежжа (CAFOD) займаецца пошукам фінансавання для падтрымкі устойлівага развіцця, інфармавання грамадзкасці пра прычыны беднасці і падтрымкі сацыяльнай справядлівасці ў рэгіёнах, што пакутуюць ад нястачы. Oxfam надае асноўную увагу пытанням, што маюць жыццевае значанне для дапамогі бедным. Сусветная Хрысціянская Салідарнасць (Christian Solidarity Worldwide) – праваабарончая арганізацыя, якая спецыялізуецца на свабодзе веравызнанняў. JUSTICE – Брытанскае аддзяленне Міжнароднай Камісіі Юрыстаў – працуе каб палепшыць юрыдычную сістэму і якасць юстыцыі. Liberty імкнецца абараніць асноўныя правы і свабоды праз суды, у Парламенце і шырокім грамадзтве. Save the Children (Ратаванне Дзяцей) змагаецца за дзяцей, што пакутуюць ад нястачы, хваробаў, несправядлівасці і гвалту. Вы можаце даведацца пра праекты BBC World Service Trust у галiнах адказнага кiравання i правоў чалавека, што ажыццяўляюцца ў розных кутках свету. Стратэгічны Праграмны Фонд Брытанскага МЗС падтрымлівае праекты, скіраваныя на спрыянне прагрэсу ва ўмацаванні правоў чалавека, інтытутаў і інструментаў; удасканаленне крымінальнай юстыцыі; свабоду слова; правы дзіцяці; скасаванне смяротнага пакарання. Правы чалавека ў Вялікабрытаніі
Спрыянне правам чалавека за мяжой
Дабрачынныя і няўрадавыя арганізацыі
Стратэгічны Праграмны Фонд