• UK
  • 19:43 24 Лст 2009

Шматкультурная Брытанія

Брытанія – гэта шматкльтурная нацыя, якая складаецца з 60.6 мільенаў чалавек розных расаў, рэлігійных, культурных, і нават сэксуальных поглядаў.

 

Некаторыя факты пра насельніцтва Злучанага Каралеўства можна знайсці на старонцы Нацыянальнай Статыстыкі.

 

Чаму Брытанія настолькі разнастайная?

 

Розныя супольнасці пасяляліся ў Злучаным Каралеўстве напрацягу стагоддзяў і ўсе яны прыносілі сваю спадчыну. Згодна з апошнім перапісам каля 4.6 мільенаў людзей – ці 7.9% насельніцтва – належаць да этнічных меншасцяў. Некаторыя сацыяльныя групы, якія сяліліся ў Брытаніі з першага тысячагоддзя:

 

Кельты, што жылі ў Брытаніі з першага тысячагоддзя да н.э. але пасля рымскага заваявання адышлі  ў Шатландыю, Уэльс і Корнуол; 

Многлія рымляне засталіся жыць у Брытаніі пасля паспяховых заваяванняў. Яны таксама ўпершыню прывезлі чорнаскурых людзей; 

Паляленцы з Паўночнай Еўропы – улучна з Датчанамі, Англамі і Саксамі – прыехалі ў Брытанію падчас распаду Рымскай імперыі;

Габрэйскія пасяленцы пачалі прыяжджаць у Брытанію пасля 1066, у 16 стагоддзі тут зьявіліся цыгане і з 18 стагоддзя пачалі сяліцца мусульмане.  

 

Пасля распаду Брытанскай імперыі ў Злучанае Каралеўства ў шасцідзесятых і семідзесятых гадах пачалі прыбываць мігранты з Індыі, Пакістану і Бангладэш, з саракавых і пяцідзесятых гадоў прыяжджалі людзі з Карыбскіх выспаў.

Злучанае Каралеўства часта дае прытулак уцекачам, пераследаваным на радзіме па палітычных і рэлігійных погладях. 

З пашырэннем Еўрапейскага Саюзу ў Злучанае Каралеўства пачалі прыяжджаць багата людзей з Усходняй Еўропы.

 

Гісторыя на БіБіСі – Гісторыя Брытаніі / BBC History - British History

Нацыянальная статытстыка он-лайн – этнічны склад Брытаніі / National Statistics Online - Ethnicity in Britain

 

Вырашэнне праблемы дыскрымінацыі

 

Брытанскі Ўрад распацаваў шэраг законаў, каб запэўніць, што да кожнага грамадзяніна ставяцца роўна і справядліва.  Антыдыскрымінацыйнае заканадаўства Злучанага Каралеўства грунтуецца на наступных чынніках:

 

Раса

Інваліднасць

Пол

Сэксуальная арыентацыя

Рэлігія і вера

Узрост

 

Камісія па роўнасці і правах чалавека (EHRC) – заснаваная ў кастрычніку 2007 годуабараняе роўнасць і правы чалавека для ўсіх, незалежна ад узросту, сэксуальнай арыентацыі, расы ці полу.

 

Яна сталася спадкаемцай трох арганізацыяў – Камісіі за Расавую Роўнасць (CRE), Камісіі па Правах Інвалідаў (DRC) і Камісіі па Роўных Магчымасцях (EOC).

 

EHRC адказная за Англію, Шатландыю і Ўэльс, а Камісія па Роўнасці Паўночнай Ірландыі выконвае яе функцыі ў Паўночнай Ірландыі.

 

Рэлігія

 

Брытанія – шматканфесійнае грамадства, дзе кожны мае права вызнаваць сваю веру. Згодна з апошнім апытаннем, асноўныя рэлігіі ў Злучаным Каралеўстве наступныя:

 

Хрысціянства - 71.6% насельніцтва прызнаюць сябе актыўнымі хрысціянамі
Іслам - 2.7%
Індуізм - 1.5%
Сікхізм - 0.6%
Юдаізм - 0.5%
Будызм - 0.3%.

Прыкметы рэлігійнай разнастайнасці можна заўважыць у розных галінах жыцця Злучанага Каралеўства. Напрыклад, некаторыя дзяржаўныя школы адмініструюцца рознымі рэлігійнымі групамі;  шэраг телевізійных і радыёканалаў, інтэрнэт-старонак і выданняў прысвечаныя пэўным рэлігіям; і  некаторыя палітычныя партыі, заснаваныя на канфесіях, такія як Ісламская партыя Брытаніі і Аперацыя Хрысцыіянскі Голас, бяруць удзел у мясцовых выбарах. 

 

Большасць мясцовых адміністрацыяў Брытаніі маюць адмысловых службоўцаў, якія працуюць з рэлігійнымі групамі ў грамадстве. Іх асноўная задача складаецца ў інфармаванні і развіцці ўзаемаразумення паміж рэлігійнымі групамі, што жывуць у рэгіёне.

 

Спасылкі

Нацыянальная статыстыка он-лайн – Рэлігійныя групы Брытаніі / National Statistics Online - Religious groups in Britain

БіБіСі рэлігія і этыка – Хрысціянства / BBC Religion and Ethics - Christianity

Мусульманская Рада Брытаніі / Muslim Council of Britain

Індуісцкая Рада Злучанага Каралеўства / Hindu Council UK

jewish.co.uk

Буддысцкая Супольнасць / The Buddhist Society

Сікхі ў Брытаніі / Sikhs in Britain

 

Культурнае жыццё

 

Усё ў сучаснай Брытаніі – ад музыкі і моды да кухні і мовы сфармавалася пад уплывам розных этнічных суполак, культураў і сацыяльных групаў.

 

Штогадовы каляндар мерапрыемстваў поўніцца культурнымі, сацыяльнымі і рэлігійнымі фестывалямі, што адлюстроўваюць шматкультурнасць Брытаніі. Месяц Чорнай Гісторыі ў кастрычніку, месяц сэксуальных меншасцяў у лютым і Рамадан увосень – гэта толькі некалькі  са шматлікіх прыкладаў.

 

Этнічная кухня стала часткай брытанскага жыцця, з шырокім выбарам розных блюдаў і спецыяў, якія прапануюцца ў рэстарацыях і супермаркетах краіны.

 

Брытанская гарадская моладзь усталёўвае сусветныя тэндэнцыі ў стылі, мове і музыцы – і яны ў асноўным грунтуюцца на ўнікальнай камбінацыі этнічных стыляў.

 

Тэлебачанне і радыё зараз надаюць увагу вымярэнню этнічных меншасцяў як у асноўных  праграмных сетках, так і ў спецыяльных праграмах. Таксама выходзіць шэраг публікацыяў, прысвечаных этнічным меншасцям, ад штодзённых газетаў і часопісаў, да гандлёвых каталогаў. 

 

Спартоўцы розных этнічных менасцяў зрабілі значны ўнёсак у поспехі Брытаніі на спартовых пляцоўках свету, многія дасягнулі сусветнага класу і алімпійскага статусу ў такіх відах спорту як футбол, крыкет, бокс і атлетыка.

 

Чорная Брытанія онлайн / Black UK Online

Азіяцкая Брытанія – БіБіСі / Asian Britain - BBC

Дымсум – Кітайская супольнасць Брытаніі / Dimsum - British Chinese community




Вярнуцца наверх