Еўропа
Еўропа паводле плошчы зьяўляецца другім найменшым кантынентам свету, але яе насельніцтва -710,000,000 ставіць яе на трэцяе месца па велічыні пасля Азіі іАфрыкі. З 48 краінаў Еўропы па плошчы і колькасці насельніцтва найбуйнейшая Расія, а найменшая дзяржава – Горад Ватыкан.
Еўрапейскі Саюз
Ў 2008 годзе двайццаць сем з 48 еўрапейскіх краінаў уваходзяць у Еўрапейскі Саюз, заснаваны ў 1957 годзе, калі шэсць краінаў Еўропы аб’ядналіся ў Еўрапейскую Эканамічную Супольнасць.
У 1999 годзе ў ЕС была ўведзеная адзіная валюта, Еўра, якая сталася афіцыйнай у 13 краінах. Ен таксама адыгрымвае значную ролю ў міжнароднай палітыцы, юстыцыі і ўнутраных справах краінаў.
Больш пра гісторыю Еўрасаюзу і як працуе ЕС можна прачытаць на старонцы Міністэрства Замежных Спраў і Спраў Супольнасці (FCO).
Пагадненне аб Рэформе ЕС
Еўрасаюз праходзіць працэс ратыфікацыі Пагаднення аб Рэформе ЕС, які быў прыняты пасля няўдачы Еўрапейскай Канстытуцыі ў 2005 годзе.
Новае Пагадненне было прынятае еўрапейскімі лідэрамі 13 снежня 2007 году, і зараз парламент кожнае краіны мусіць яго ратыфікаваць.
Больш пра Пагаднення аб Рэформе ЕС даведайцеся на старонцы Міністэрства Замежных Спраў.
Краніны кандыдаты
Перамовы аб уступленні ў Еўрасаюз зараз працягваюцца з шэрагам краінаў, уключаючы Турцыю, Харватыю і былую Югаслаўскую Рэспубліку Македонію.
Каб стаць чальцом Еўрапейскага Саюзу краіна мусіць выканаць пэўныя эканамічныя і палітычныя ўмовы. Асноўныя патрабаванні – дэмакратычная, свецкая сістэма кіравання, адпаведныя свабоды і інстытуты, а таксама вяршыньства закону.
Пашырэнне ЕС магчыма залежыць ад згоды кожнай краіны-чальца і рашэння Еўрапейскага Парламенту.
Асноўныя інстытуты ЕС
У Еўрапейскім Саюзе функцыянуе шэраг інстытутаў – уключаючы Еўрапейскую Камісію, Еўрапейскі Парламент і Еўрапейскі Суд Спавядлівасці – закліканых запэўніць, што:
ЕС мае адзіны ўзгоднены парадак дня
Ен эфектыўна працуе для дасягнення ўзгодненых мэтаў
Ен паважае жаданні і інтарэсы сваіх грамадзянаў.
Больш пра тое, як працуе ЕС можна прачытаць на сайце Міністэрства Замежных Спраў.
Вы таксама можаце наведаць старонку Еўракамісіі на YouTube.
Краіны па-за межамі ЕС
Шэраг Еўрапейскіх краінаў не ўваходзіць у склад ЕС. Краіны – чальцы Еўрапейскай Асацыяцыі Свабоднага Гандлю (EFTA) могуць удзельнічаць у Еўрапейскай Эканамічнай Прасторы без далучэння да ЕС.
Еўрапейская Камісія, Брусэль