• UK
  • 19:43 24 Лст 2009

Праваахоўная і судовая сістэмы

Royal Courts of Justice

Каралеўскі Суд Справядлівасці ў Лондане

Хто кіруе прававой сістэмай?

 

Англія і Ўэльс  

Адказнасць за кіраванне прававой сістэмай у Англіі і Ўэльсе падзеленая паміж Міністэрствам Юстыцыі і Міністэрствам Унутраных Спраў.

 

Шатландыя

За прававую сістэму Шатландыі нясе адказнасць Дэпартамент Юстыцыі Шатландскай Адміністрацыі. 

 

Паўночная Ірландыя

Міністэрства Юстыцыі Злучанага Каралеўства і Адміністрацыя Паўночнай Ірландыі сумесна адказныя за прававую сістэму Паўночнай Ірландыі. Больш карыснай інфармацыі пра гэта можна знайсці на старонцы Cістэмы Крымінальнай Юстыцыі Паўночнай Ірландыі.

 

Суды

 

У прынцыпе, усе суды Злучанага Каралеўства разглядаюць і прымаюць рашэнні па аднолькавых тыпах правапарушэнняў, тым не менш існуюць адрозненні ў іх працы ў розных краінах.

 

У кожнай краіне ёсць уласная судовая служба, якая разглядае большасць справаў. Раённыя суды Шатландыі адмініструюцца Асацыяцыяй Юстыцыі Шатландыі, але плануецца перавесці іх пад юрысдыкцыю Судовай Службы Шатландыі.

 

Судовая камісія Палаты Лордаў разглядае канчатковыя апеляцыі супраць рашэнняў судоў Англіі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі па крымінальных і цывільных справах. У дадзены момант у Палаце Лордаў можна аспрэчваць рашэнні судоў Шатландыі толькі па цывільных справах.

 

У 2009 годзе судовая функцыя Палаты Лордаў будзе перададзеная новаму Вярхоўнаму Суду Злучанага Каралеўства, які будзе разглядаць у апошняй інстанцыі апеляцыі на судовыя рашэнні па большасці крымінальных і цывільных спраў у Злучаным Каралеўстве.

 

Спасылкі

Судовая Служба Яе Вялікасці – Англія і Ўэльс / HM Courts Service - England and Wales

Судовая сістэма Шатландыі / Scottish Courts Service

Шатландская Асацыяцыя Юстыцыі / Scottish Justices Association

Судовая служба Паўночнай Ірландыі / Northern Ireland Court Service

 

Цывільнае права  

Цывільнае права ў асноўным ахоплівае дыспуты паміж фізычнымі і юрыдычнымі асобамі, і ўлучае вялікі шэраг пытанняў, дапрыкладу:

 

Дыспуты паміж землеўладальнікамі і наймальнікамі;

неплацежаздольнасць;

дробныя іскі;

прэтэнзіі спажыўцоў;

заявы аб асабістым уроне;

справы па разводах;

справы па расавай, полавай дыскрымінацыі, а таксама дыскрымінацыі інвалідаў;

даўгавыя справы;

тэстамэнты;

паклёпы.

 

Для Англіі і Ўэльсу існуе рада Цывільнай Юстыцыі, якая назірае і каардынуе мадэрнізацыую сістэмы цывільнай юстыцыі. У Шатландыі гэта ўваходзіць у паўнамоцтвы Дэпартаменту Цывільнага Права і Цывільнай Юстыцыі Шатландскай Адміністрацыі.

 

Крымінальнае права

Крымінальнае права ў Злучаным Каралеўстве складаецца ва ўзбуджэнні справаў дзяржавай супрасць асобы, якая абвінавачваецца ў крымінальным правапарушэнні. Гэта ўлучае такія злачынствы, як:

 

Напад;

Згватлаванне;

Супрацьпраўныя полавыя зносіны;

Крымінальны ўрон;

Кража, рабаўніцтва і ўзлом;

Забойства;

Няўмыснае забойства;

Цяжкае цялеснае пашкоджанне;

Злачынная змова.

 

У кожнай краіне існуе ўласная пракурорская сістэма, якая вырашае пра працяг судовых справаў. Больш інфармацыі пра гэта змешчана на сайтах Каралеўскай Пракурорскай Службы (Англія і Ўэльс), Каралеўскага Бюро Пракуратуры і Фіскальнай Службы Шатладныі, і Дзяржаўнаё Пракурорскай Службы Паўночнай Ірландыі.

 

Кожная краіна таксама мае ўласную сістэму крымінальнай юстыцыі, якая каардынуе працу паліцыі, пракуратуры і судоў – Сістэма Крымінальнай Юстыцыі для Англіі і Ўэльсу, Дэпартамент Крымінальнай Юстыцыі Шатландскай Адмінімтрацыі, і Сістэма Крымінальнай Юстыцыі Паўночнай Ірландыі.

 

Суддзі і юрысты

 

Суддзі

Судзі, магістраты, рэгістратары і шэрыфы узначальваюць суды і трыбуналы ў Злучаным Каралеўстве і разглядаюць паданыя справы. Рашэнні могуць прымацца некалькімі шляхамі, напрыклад, суддзямі аднаасобна, як у Высокім Судзе Англіі, ці калектыўна, як у судах магістратаў і шэрыфаў.

 

У чым дакладна складаецца іх роля пры разглядзе справаў? Суддзя па крымінальных справах, магістрат ці шэрыф робіць прысуд і адсылае асобу ў турму, калі тая была прызнаная вінаватай у правапарушэнні. Аднак іх роля ў цывільных і сямейных справах найчасцей складаецца ў спробах знайсці паразуменне паміж бакамі, магчыма вырашаючы пра кампенсацыю ці прымаючы юрыдычна абавязковае рашэнне, альбо загад аб пэўных абмежаваннях.

 

Некаторыя цікавыя факты пра працоўнае жыццё суддзяў і магістратаў можна знайсці на старонцы Суддзі Англіі і Ўэльсу.

 

На старонках судовых службаў Англіі, Уэльсу, Шатландыі і Паўночнай Ірландыі можна знайсці інфармацыю пра тое, як рэкамендуюцца і прызначаюцца суддзі, а таксама пра дзейнасць суддзяў, шэрыфаў і магістратаў.

 

Адвакаты

Адвакаты, таксама вядомыя як барыстэры, абараняюць інтарэсы абвінавачаных і адказчыкаў у судах Злучанага Каралеўства. Інфармацыю пра барыстэраў у Англіі і Ўэльсе можна знайсці на сайце Рады Адвакатуры, пра юрысконсультаў – на сайце Юрыдычнага Таварыства.

 

Барыстэры ў Шатландыі вядомыя як адвакаты. Больш пра іх можна даведацца на сайце Факультэту Адвакатаў.

 

Сістэма ў Паўночнай Ірландыі падобная да сістэмаў Англіі і Ўэльсу. Інфармацыя пра барыстэраў змешчаная на сайце Агульнай Рады Авакатуры Поўночнай Ірландыі, пра юрысконсультаў – на сайце Юрыдычнага Таварыства Паўночнай Ірландыі.

 

Барыстэры і адвакаты могуць прысутнічаць ва ўсіх судах, а юрысконсульты – толькі ў ніжэйшых судах, дзе яны маюць так званыя “правы аўдыторыі”. Але яны могуць атрымаць кваліфікацыю кансультуючых адвакатаў, і тады атрымаць права прысутнічаць у Каралеўскім і Высокім судах. Прачытайце больш як гэта працуе ў Англіі і Ўэльсе на старонцы Асацыяцыі Юрысконсультаў сайта Адвакатаў Высокага Суда. Пра кансультуючых адвакатаў у Шатландыі можна прачытаць на старонцы Таварыства Кансультуючых Адвакатаў.

 

Паліцыя

Паліцыя ў Злучаным Каралеўстве агранізаваная геарафічна, у кожным рэгіёне існуе ўласная паліцэйская служба.

 

Паліцэйскія службы Англіі, Уэльса і Шатландыі кожная падначаленыя мясцовай паліцэйскай алдміністрацыі, якія складаюцца з мясцовых дэпутатаў, магістратаў і незалежных чальцоў. Больш пра сістэму Англіі і Ўэльса можна даведацца на старонцы Паліцыі Міністэрства Ўнутраных Спраў. Пра паліцыю Шатландыі можна прачытаць у раздзеле Паліцыі на старонцы Шатландскай Адмінітсрацыі.

 

У Паўночнай Ірландыі Паліцэйская Рада кіруе паліцэйскай службай усяе правінцыі.

 

Ва ўсіх краінах існуюць свае працэдуры разгляду скаргаў на дзеянні паліцыі. Якім чынам гэта робіцца ў Англіі і Ўэльсе можна прачытаць на старонцы Незалежнай Камісіі па Разгляду Скаргаў Супраць Паліцыі; у Шатландыі – на сайце Камісара па Скаргах Супраць Паліцыі; і ў Паўночнай Ірландыі – на старонцы Паліцэйскага Омбудсмэна Паўночнай Ірландыі.

 

Турмы

Шатландыя і Паўночная Ірландыя маюць уласныя сістэмы турмаў, якія уключаюць адміністрацыі ўсіх тўрмаў на іх тэрыторыі. Больш пра гэта можна прачытаць на старонцы Шатландскай Службы Турмаў  і Службы Турмаў Паўночнай Ірландыі.

 

Большасць турмаў у Англіі і Ўэльсе знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Турэмнай Службы Яе Вялікасці, сем турмаў адмініструюцца і фінансуюцца прыватна.

 

Ва ўсіх краінах дзейнічаюць працэдуры разгляду скаргаў зняволеных. Гэта ажыццяўляецца праз Омбудсмэна па Турмах і Выпрабаваннях у Англіі і Ўэльсе; Камісію па Турэмных Скаргах у Шатландыі і Омбудсмэна па Справах Зняволеных у Паўночнай Ірландыі


Вярнуцца наверх