Палітычныя партыі
Асноўныя палітычныя партыі
Тры асноўныя палітычныя партыі ў Злучаным Каралеўстве Лейбарысцкая партыя – у цяперашні момант партыя ўлады – Кансерватыўная партыя і Лібэральна-Дэмакратычная партыя.
Існуе таксама шэраг менш буйных партыяў, прадстаўленых у Брытанскім і Еўрапейскім Парламенце, а таксама заканадаўчых органах Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі.
У Шатландыі і Ўэльсе ёсць таксама нацыяналстычныя партыі – адпаведна Шатландская Партыя Нацыянальстаў і Plaid Cymru.
У Паўночнай Ірландыі ёсць шэраг партыяў, падзеленых у асноўным на этнічным і рэлігійным грунце, сярод іх Ольстэрскія Юніяністы, Дэмакратычныя Юніяністы, Сацыяльна-Дэмакратычная і Лейбарысцкая партыя і Шын Фейн.
Таксама шырока прадстаўленыя Зялёная партыя і Партыя Незалежнасці Злучанага Каралеўства.
Поўны спіс партыяў Злучанага Каралеўства можна зайсці на сайце No 10 Downing Street.
Выбары ў Парламент Злучанага Каралеўства
Партыя, якая атрымоўвае найбольш месцаў (але неабавязкова найбольш галасоў), ці мае найбольшую падтрымку дэпутатаў Палаты Абшчынаў, атрымоўвае ўладу пасля агульных выбараў у Злучаным Каралеўстве.
Згодна традыцыі, манарх прапаноўвае лідэру партыі фарміраваць урад.
Больш пра выбары прачытайце на старонцы Брытанскага Парламенту.
Спасылка на нашую старонку “ Брытанскі Парламент і Ўрад”.
Выбары ў рэгіянальныя органы ўлады.
Галасаванне на выбарах у Асамблею Ўэльсу, Асамблею Паўночнай Ірландыі і Шатландскі Парламент вырашаецца паводле прапарцыйнага прадстаўніцтва, што значыць партыі атрымоўваюць колькасць месцаў згодна адсотку галасоў выбаршчыкаў.
У адрозненне ад Вэстмінстэру, які абіраецца паводле мажарытарнай сістэмы, у рэгіёнах значна боьшая верагоднасць кааліцыйных ўрадаў, якія складаюцца з боль чым адной партыі.
Выбары ў Еўрапейскі Парламент
Выбары ў Еўрапейскі Парламент праводзяцца кожныя пяць гадоў ва ўсіх 27 краінах ЕС. Брытанскія выбаршчыкі галасуюць паводле прапарцыйнай сістэмы і рэгіянальных спісаў, гэта значыць што партыі атрымліваюць месцы прапарцыйна таму, колькі за іх было падана галасоў. У Еўрапейскім Парламенце 785 дэпутатаў, 78 з іх прадстаўляюць Злучанае Каралеўства.
Гэтыя еўрапейскія дэпутаты уваходзяць у склад розных афіыйных палітычных групаў, што адлюстоўваюць усю разнастайнасць іх палітычных поглядаў.
Прачытайце больш пра арганізацыю выбараў у Еўрапейскі Парламент.
Спасылка на нашую старонку “Еўропа”
Гісторыя палітычных партыяў Злучанага Каралеўства
Палітычныя партыі зьявіліся ў Злучаным Каралеўстве ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Ад таго часу і да дваццатых гадоў 20 стагоддзя на палітычнай сцэне дамінавалі Кансерватыўная і Ліберальная партыі.
Тым не менш, у 1923 годзе Лейбарысцкая патыя – якая сфарміравалася як альянс прафсаюзаў і розных сацыялістычных таварыстваў – перамагла на агульных выбарах і ўзяла ўладу на некаторы час.
Напрацягу Другой Сусветнай вайны паміж 1939 і 1945 гадамі, Злучаным Каралеўствам кіраваў кааліцыйны ўрад трох партыяў.
Пасля заканчэння вайны з 1945 году ў брытанскай палітыцы дамінавалі Кансерватыўная і Лейбарысцая партыі.
Лібералы аб’ядналіся з даволі новай Сацыяльна-Дэмакратычнай патыяй у 1988 годзе і сталіся партыяй Ліберал-Дэмакратаў, трэцяй найбуйнейшай партыяй Злучанага Каралеўства.
Гэтыя тры партыі дамінуюць брытанскай групай у Еўрапейскім Парламенце, а таксама прадстаўнічых органах Шатландыі і Ўэльсу.
Будынак Брытанскагна парламенту