• UK
  • 19:42 24 Лст 2009

Каралеўская сям'я

Queen Elizabeth and Prince Philip

Каралева Лізавета ІІ і Прынц Філіп на адкрыцці Парламенту ў Палаце Лордаў

Як працуе манархія

Брытанскі манарх, Каралева Лізавета ІІ, мае дзве асноўныя ролі– афіцыяльная роля як кіраўнік дзяржавы, і неафіцыйную – як лідэр нацыі.

Як кіраўнік дзяржавы, манарх мае паўнамоцтвы прызначаць Прэм’ер-Міністра, падпісваць законы і надаваць званні. Манарх таксама мае ролі ў іншых інстытуцыях, дапрыкладу, ачольвае Ўзброеныя сілы і Англіканскую царкву.

Менш фармальная роля, як лідэра нацыі, складаецца ва ўвасабленні нацыянальнай ідэнтычнасці, адзінасці і годнасці; забепячэнні адчування стабільнасці і пераемнасці, афіцыйным прызнанні поспеху  і выбітнасці; і падтрымцы ідэалаў публічнай і добраахвотнай службы.

Манарх таксама мае фармальныя ролі ў рэгіянальных парламентах і асамблеях Шатландыі, Уэльса, і Паўночнай Ірландыі.

Нягледзячы на гэта, манарх ня можа пісаць і прымаць законы і ва ўсе часы мусіць заставацца палітычна нэўтральны.

Больш пра ролю Брытанскай манархіі можна даведацца на інтэрнэт-старонцы Каралеўскай сям’і.

Спадкаемца трону

Каралева Лізавета ІI знаходзіцца на троне ўжо 54 гады, і ў 2007 годзе адзначыла шасцідзесяцігоддзе шлюбу з Прынцам Філіпам, Герцагам Эдынбурскім.

Іх старэйшы сын, Прынц Чарльз, цяперашні Прынц Уэльсу, есць спадкаемцай трону. Больш пра тытулы і працэдуры пераемнасці манархіі можна прачытаць на старонцы Манархіі.

Прынц Уільям, старэйшы сын Прынца Чарльза і яго першае жонкі, Прынцэсы Дыяны, стаіць наступны ў чарзе на трон. Больш інфармацыі пра Прынцаў Уільяма і Гары, Прынца Ўэльскага і яго другую жонку, Герцагіню Корнуола, і функцыі, якія яны выконваюць, змешчана на старонцы Прынца Ўэльскага.

Таксама Вы можаце даведацца хто ёсць хто ў Каралеўскай сям'і сёння на сайце Каралеўскай сям'і.

Каралева і Супольнасць  

Манарх  ачольвае Супольнасць – добраахвотны саюз 53 незалежных дзяржаваў, у асноўным былых брытанскіх калоніяў, які імкнецца спрыяць дэмакратыі, правам чалавека, адказнаму дзяржаўнаму кіраванню і эканамічнаму развіццю ва ўсім свеце.

Больш пра Супольнасць, чаму яна была заснаваная і якім чынам працуе можна знайсці на сайце Сакратарыяту Супольнасці, сайце Каралеўскага Таварыства Супоьнасці і адпаведнай секцыі сайта Міністэрства Замежных Спраў і Спраў Супольнасці.

Брытанія

Брытанія мела сваю гісторыю з яркімі манархамі, што дасягалі большых ці меншых поспехаў. Сярод найбольш знакамітых брытанскіх каралёў і каралеваў:

Генры VIII, выдомы тым, што жаніўся шэсць разоў і выцясніў рымскі каталіцызм з Брытанскіх выспаў;

Лізавета І, ягоная вядомая дачка, якая правіла Брытаніяй 45 гадоў без шлюбу і падпісала смяротны прысуд Марыі, Каралеве Шатландцаў;

Чарльз І, забіты пасля Грамадзянскай вайны;

Каралева Вікторыя, якая кіравала Злучаным Каралеўствам і велізарнай імперыяй напрацягу  64 гадоў; 

Эдвард VIII, які адмовіўся ад трону нават перад сваёй каранацыяй.

Больш пра гісторыю і развіццё Брытанскай манархіі з англасаксонскіх часоў да сённяшняга дня можна даведацца на старонках Monarchy Today (“Манархія Сёння”) і the Monarchs of Britain (“Манархі Брытаніі”).




Вярнуцца наверх