• UK
  • 19:43 24 Лст 2009

Парламент і ўрад Злучанага Каралеўства

Scottish Parliament

Парламент Шатландыі ў Эдынбургу

Злучанае Каралеўства ёсць парламенцкай дэмакратыяй, што функцыянуе ў форме канстытуцыйнай манархіі. 

 

Манарх зьяўляецца кіраўніком дзяржавы, а Прэм’ер-Міністар – прызначаны манархам – фактычна есць палітычным лідэрам і дзейнічае ў якасці кіраўніка Ўраду Яе Вялікасці.

 

Манархія

 

Манархія – найстарэйшы інстытут у сістэме кіравання Злучанага Каралеўства і гісторыя яго налічвае больш за тысячу гадоў. Больш пра яе гісторыю і ролю на сённяшні дзень можна даведацца на сайце  Брытанскай Манархіі і на нашай старонцы “Манархія”. 

 

Парламент

 

Парламент адыгрывае найважнейшую ролю у брытанскай палітыцы. Ягоныя асноўныя функцыі улучаюць:

 

  • Разгляд і кантроль над дзейнасцю ўраду;
  • Абмеркаванне і прыняццё ўсіх законаў;  
  • Дазвол ураду на падвышэнне падаткаў.

 

Больш пра Брытанскі Парламент можна даведацца на яго старонцы ў Інтэрнэт.

Вы таксама можаце закікавіцца дзейнасцю Хэнсардскага Таварыства, скіраванага на ўмацаванне парламенцкай дэмакратыі і заахвочванню больш шырокага ўдзелу грамадзтва ў палітыцы.

 

Выбары

 

Парламенцкія выбары звычайна праводзяцца ў Злучаным Каралеўстве кожныя пяць гадоў, але Прэм’ер-Міністар можа прызначыць іх у любы момант падчас свайго знаходжання на пасадзе.

 

У час выбараў Злучанае Каралеўства падзяляецца на 646 выбарчых акругаў, у кожнай з якіх абіраецца адзін дэпутат ніжняй палаты Парламенту. Дэпутаты абіраюцца паводле сістэмы простай большасці – гэта значыць, што абіраецца кандыдат, які атрымаў найбольш галасоў у акрузе.

 

Іншыя выбары ў Злучаным Каралеўстве

 

У Вялікабрытаніі таксама часта праводзяцца выбары ў Еўрапейскі Парламент, Асамблею Лондану і мясцовыя заканадаўчыя органы, а таксама ў парламенты Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі.

 

Выбарчая Камісія Злучанага Каралеўства рэгіструе палітычныя партыі і сочыць за выкананнем правілаў фінансавання партыяў і выбараў.

 

Урад

 

Партыя, якая атрымоўвае большасць месцаў на выбарах фарміруе ўрад, орган выканаўчай улады, які вызначае і праводзіць палітыку напрацягу наступных пяці гадоў.

 

Брытанскі ўрад ачольваецца Прэм’ер-Міністрам – якім у дадзены момант з’яўляецца Гордан Браўн – які жыве і працуе на Даўнінг Стрыт 10 у Лондане. Урад таксама ўлучае старэйшых міністраў, што кіруюць дэпартаментамі і складаюць Кабінет, орган, які калектыўна вырашае дзяржаўную палітыку і іншыя важкія штодзённыя пытанні.

 

Поўны спіс міністраў ураду, а таксама чальцоў Кабінету, можна знайсці на інтэрнэт старонцы Number 10.

 

Функцыянаванне ўраду ажыццяўляецца праз дэпартаменты, адказныя за розныя галіны – дапрыкладу Міністэрства Замежных Спраў і Спраў Супольнасці, ці Дэпартамент Здароўя. Поўны спіс дэпартаментаў таксама можна знайсці на старонцы Number 10.

 

Старэйшыя міністры, што кіруюць дэпартаментамі ўраду, часта называюцца дзяржаўнымі сакратарамі. Яны адказныя перад Прэм’ер-Міністрам за працу ўласнага дэпартаменту.

 

Малодшыя міністры адказныя за асобныя аспекты працы дэпартамента і падсправаздачныя сваім дзяржаўным сакратарам.

 

Паміж сабой міністры і дэпартаменты – у якіх працуе пастаянны персанал, вядомы як дзяржаўныя службоўцы – дапамагаюць развіваць і рэалізоўваць урадавую палітыку.

 

Прыняццё законаў

  

Абмеркаванне і прыняццё законаў ёсць адной з найважнейшых роляў Парламенту. Больш пра працэс распрацоўкі новых законаў можна даведацца на старонках Брытанскага Парламенту і Number 10 Downing Street.

 

Нягледзячы на самакіраванне Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі ўсе законы, прынятыя Вэстмінстэрскім Парламентам таксама дзейнічаюць у гэтых краінах, у большай ці меншай ступені. 

 

Тым не менш яны у пэўных межах могуць прымаць уласныя законы ва ўласных парламентах і асамблеях.

 

Законы, якія прымаюць парламенты ў Вэстмінстэры ці ў Шатландыі маюць абсалютную юрыдычную моц, але яны таксма мусяць адпавядаць законам Еўрапейскіх Супольнасцяў. Больш інфармацыі змешчана ў секцыі “Еўропа”.

 

Дадатковыя звесткі пра заканадаўчую сістэму Злучанага Каралеўства знаходзяцца ў секцыі “Закон і парадак”.

 

Мясцовыя адміністрацыі і самакіраванне

Шатландыя, Уэльс і Паўночная Ірландыя

 

Шатландыя, Уэльс і Паўночная Ірландыя маюць адрозныя формы самакіравання.

 

  • Шатландыя

 

Шатландыя мае парламент, які можа прымаць законы па вялікім шэразе пытанняў, улучна з аховай здароўя і адукацыяй, і можа падняць ці панізіць памер падаходнага падатку на тры адсоткі. Некаторыя пытанні – такія як міжнародная палітыка ці абарона – кантралююцца Парламентам Злучанага Каралеўства.

Больш пра паўнамоцтвы Шатландскага парламенту можна знайсці на яго старонцы. Тамсама Вы можаце прачытаць, як працуе парламент Шатландыі.

 

Больш пра выканаўчы орган Шатландыі, адказны за шэраг штодзённых пытанняў, такіх як ахова здароўя і адукацыя, змешчана на ягонай старонцы.

 

  • Уэльс

 

Нацыянальная Асамблея Уэльса мае 60 дэпутатаў. Выбары ў Асамблею праводзяцца кожныя чатыры гады. Ня яе старонцы можна знайсці больш інфармацыі пра паўнамоцтвы Нацыянальнай Асамблеі Уэльса.

 

Даведайцеся таксама пра ўрад Уэльскай Асамблеі, што вырашае штодзённыя пытанні жыцця валійцаў.

 

  • Паўночная Ірландыя

 

Асамблея Паўночнай Ірландыі была створаная ў 1998 годзе ў выніку Белфасцкага Пагаднення. Заканадаўчая Асамблея налічвае 108 дэпутатаў і мае паўнамоцтвы падобныя да Шатландскага парламенту.

 

Выканаўчая ўлада Паўночнай Ірландыі складаецца з Першага Міністру, Намесніка першага Міністру і дзесяці Міністраў, якія прызначаюцца ў адпаведнасці з колькасцю месцаў, што партыі атрымалі на выбарах. Дэпутаты абіраюцца паводле прапарцыйнай сістэмы.

 

Мясцовыя адміністрацыі

 

У той час як Парламенты Злучанага Каралеўства, Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі развіваюць і праводзяць асноўную частку дзяржаўнай палітыкі, розныя тыпы органаў мясцовага самакіравання выконваюць яе на практыцы.

 

Выбары ў большасць мясцовых органаў параводзяцца паводле сістэмы простай большасці кожныя тры ці чатыры гады.

 

Мясцовыя ўлады Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі ў цяперашні час у асноўным працуюць з мясцовымі парламентамі і асамблеямі, і ў меншай ступені з Урадам Злучанага Каралеўства.

 

Унікальная двухузроўневая сістэма працуе ў Вялікім Лондане, дзе ўлада падзяляецца паміж Управай і Асамблеяй Вялікага Лондана, усталяванымі ў 2000 годзе і кіраванымі абраным мэрам.

 

Больш пра сістэму самакіравання ў Англіі і Уэльсе можна знайсці на старонцы Асацыяцыі Мясцовых Урадаў і мясцовай адміністрацыі Злучанага Каралеўства.

 

Мясцовая адміністрацыя ў Шатландыі, якая функцыянуе падобна да адміністрацыяў у Англіі і Уэльсе, арганізаваная праз 32 управы. Старонка Канвенцыі Шатландскіх Мясцовых Управаў змяшчае больш інфармацыі пра гэтую сістэму.

 

Звесткі пра функцыянаванне сістэмы мясцовага самакіравання Паўночнай Ірландыі паданыя на старонцы Асацыяцыі Мясцовых Адміністрацыяў Паўночнай Ірландыі.

 

Еўрапейскі Саюз

 

Брытанія далучылася да Еўрасаюзу ў 1973 годзе, у адзін час з Даніяй і Ірландскай Рэспублікай, павялічыўшы колькасць чальцоў ЕС да дзевяці. Да 2008 Еўрасаюз налічвае 27 чальцоў, улучна з краінамі Усходняй Еўропы, як Вугоршчына і Чэская Рэспубліка.

 

Боль інфармацыі пра ЕС і яго інстытуты змешчана ў секцыі Еўропа.

 

Дзяржаўная служба

 

Дзяржаўная служба Яе Вялікасці складаецца з пастаянных службоўцаў, што застаюцца на пасадах нягледзячы на тое, якая партыя перамагла на выбарах. Дзяржаўныя службоўцы дапамагаюць ураду развіваць і праводзіць іх палітыку і рэалізоўваць функцыі дзяржавы.

 

Атрымаць уяўленне пра жыццё ўнутры дзяржаўнай службы можна на старонцы “Позірк знутры”. Вы таксама можаце наведаць старонку Адміністрацыі Кабінета па інфармацыю пра рэформу дзяржаўнай службы.

 

 




Вярнуцца наверх