Падарожжа ў Злучанае Каралеўства
Больш за 24 мільены наведвальнікаў прыяжджаюць у Злучанае Каралеўства штогод каб пабачыць і ўзяць удзел у вялікім шэрагу розных падзеяў.
Дынамічныя сучасныя гарады, як Лондан ці Манчэстэр, маюць усё што патрэбна для цікавай паездкі на выходныя ці нават больш. Вы можаце натхніцца паходам у мастацкую галерэю, музей, ці праглядам п’есы, альбо атрымаць асалоду ад розных атракцыяў начнога жыцця ці проста скіравацца па цікавых турыстычных накірунках.
Тыя, хто любіць адкрытыя прасторы, могуць абіраць паміж пляжаў, гораў, роваравых маршрутаў па мясцінах надзвычайнай прыроднай прыгажосці, як, напрыклад, Котсуолдз у Глостэршыры, азёрны край на паўднёвым захадзе Англіі альбо дзікія горныя мясціны Шатландыі.
У гэтай частцы старонкі вы знойдзеце асноўныя факты пра Брытанію, улучна з афіцыйнымі святамі, грошамі, крамамі, візамі і пошукам гатэляў. І на дождж і на сонечнае надвор’е Вы знойдзеце багата чаго пабачыць і зрабіць. А калі вы хочаце адчуць, што такое ненадзейнае брытанскае надвор’е і наколькі яго можна выносіць – гэта ў Вашых руках, тут Вы можаце спазнаць і гэта!