• UK
  • 19:32 24 Лст 2009

Планаванне падарожжа

Вы можаце прыехаць у Злучанае Каралеўства рознымі шляхамі: самалётам, морам, чыгункай, на машыне ці аўтобусе. Больш даведайцеся на старонцы VisitBritain.

 

Дзе размясціцца

 

Дзе жыць падчас Вашага побыту? Перад Вамі вялікі выбар гатэляў, гасцёўняў, хостэлаў, лагераў, універсітэцкіх кампусаў, курортных вёсак, кватэраў. Пошук жылля Вы таксама можаце пачаць на адпаведнай старонцы VisitBritain.

 

Надвор’е

 

Спраўдзьце старонку надвор’я VisitBritain, каб пабачыць, якое надвор’е чакае Брытанію ў наступныя пяць дзён, тэмпературы напрацягу года і якую вопратку лепей насіць у розныя сезоны.

 

Арыентаванне на мясцовасці

 

Есць шэраг спосабаў падарожнічаць па Злучаным Каралеўстве. Вы можаце арэндаваць машыну, паехаць чыгункай ці паляцець самалётам, наняць таксі ці ровар, ці нават выправіцца ў круіз уздоўж марскога берагу. У Лондане будзе найбольш зручна карыстацца грамадзкім транспартам.

 

Больш пра транспарт у Злучаным Каралеўстве можна прачытаць на сайце VisitBritain. Вы таксама можаце скарыстацца паслугай планавання падарожжа для арганізацыі Вашае паездкі.

 

Афіцыйныя святы і школьныя вакацыі

 

Звесткі пра афіцыйныя святы Злучанага Каралеўства, час году калі перасоўваюцца стрэлкі гадзіннікаў, і школьныя вакацыі можна знайсці на старонцы пра афіцыйныя святы і брытанскі летні час сайту VisitBritain.

 

Турыстычная інфармацыя

 

Наведайце ці скантактуйцеся з адным з мясцовых цэнтраў турыстычнай інфармацыі, каб атрымаць мноства падрабязных і актуальных звесткаў, а таксама інфармацыю пра мясцовыя паслугі, улучна з размяшчэнннем і браніраваннем тураў. 

 

Спіс мясцовых турыстычных цэнтраў змешчаны на сайце VisitBritain




Вярнуцца наверх