Што цікавага ў Злучаным Каралеўстве
Кожны год тысячы людзей накріоўваюцца ў Злучанае Каралеўства каб пабачыць яго найбольш вядомыя і цікавыя месцы і падзеі.
Куды б вы ні паехалі – у Англію, Шатландыю, Уэльс ці Паўночную Ірландыю – Вы заўжды знойдзеце штосьці цікавае для сябе, незалежна ад таго, ці падарожнічаеце Вы са сціслым бюджэтам альбо парай, Вы ў сталым узросце ці студэнт, альбо едзеце разам з сям’ёй.
Штогадовыя падзеі ў Брытаніі
Вы можаце спланаваць Ваш візыт вакол пэўнае сацыяльнай ці спартовай падзеі. Напрацягу году адбываецца багата цікавага для Вас, дапрыкладу музычны фестываль у Глэстанбэры.
Таксама ў Злучаным Каралеўстве абдываецца багата дзіўных і незвычайных падзеяў, такіх як фестываль катання сыру ці спаборніцтвы Bognor Birdman.
Наведванне цікавых мясцінаў, музеяў і галерэяў
Сотні, калі не тысячы, людзей прыяжджаюць у Брытанію кожны год каб даведацца пра яе гісторыю, культуру і спадчыну. Экскурсіі па цікавых мясцінах праводзяцца ў кожным горадзе, на аўтобусах, цягніках, параходах ці пешкі. Прачытайце больш пра гістарычныя месцы, музеі і галерэі Злучанага Каралеўства на сайце VisitBritain.
Што можна рабіць на вольным паветры
Можна абіраць штосці цікавае для Вас з шэрагу рэчаў, якімі можна займацца на прыродзе ў Злучаным Каралеўстве. Некаторыя з мачгычых варыянтаў Вы знойдзеце на сайце VisitBritain:
Папулярныя заняткі на вольным паветры
Спорт і экстрэмальныя заняткі
Катанне на лодках і заняткі на вадзе
Паркі, сады і вёскі
Пакупкі
Злучанае Каралеўства часта згадваецца як рай для аматараў шопінгу, з мноствам месцаў дзе можна “разгарнуцца”. Зніжкі, антыкварыят, дызайнерскія рэчы, вядомыя брытанскія маркі.. усё, што толькі можна ўявіць, Вы знойдзеце тут:
Крамы па рэгіёнах
Універсальныя крамы і гандлёвыя цэнтры
Зніжкі
Цікавыя крамы
Кухня і напоі
Брытанская кухня і напоі – адны з найбольш унікальных у свеце. Вы можаце пакаштаваць традыцыйныя стравы, а таксама брытанскія напоі ў шматлікіх рэстарацыях і пабах, а больш даведацца пра гэхта можна на сайце VisitBritain.
Вы таксама можаце адчуць смак брытанскай кухні на фестывалях страваў і напояў, што праводзяцца ў Злучаным Каралеўстве кожны год.
Начное жыццё
Вялікія і малыя гарады Брытаніі асабліва ажываюць уначы, з месцамі і падзеямі на кожны густ. Больш вы можаце знайсці ў даведніку па гарадах Злучанага Каралеўства на VisitBritain.
Раскоша і адпачынак
Адпачніце, расслабцеся, задавольце свае пачуцці – гэты толькі некаторыя з рэчаў, ад якіх можна атмыцаць асалоду на шматлікіх спа і курортах Злучанага Каралеўства. Больш пра тое, як сябе папесціць, прачытайце на сайце VisitBritain.
Вы таксама можаце паспрабаваць некаторыя з незвычайных рэчаў, такіх як палёты на паветраных шарах, ці адпачынак на выспах каб сапраўды развеяцца падчас Вашага побыту ў Злучаным Каралеўстве.