• UK
  • 19:22 24 Лст 2009

Брытанія - факты і лічбы

Есць шэраг карысных фактаў, якія Вам спатрэбяцца, калі вы збіраецеся выправіцца ў Злучанае Каралеўства.

Злучанае Каралеўства і яго сталіцы

Злучанае Каралеўства складаецца з Вялікай Брытаніі – Англіі, Уэльсу і Шатландыі – і Паўночнай Ірландыі.

Кожная з іх мае ўласную сталіцу:

Англія: Лондан

Шатландыя: Эдынбург

Уэльс: Кардыф

Паўночная Ірландыя: Белфаст

Наведайце старонку VisitBritain, каб даведацца больш пра краіны Злучанага Каралеўства.

Плошча і насельніцтва

Плошча ўсяе зямлі і ўнутраных водаў Злучанага Каралеўства - 152,033 квадратных міляў. Яго насельніцтва ў 2006 годзе складала прыблізна 60.6 мільёнаў. У Англіі жыве 50,762.900 чалавек; насельніцтва Ўэльсу - 2,965,000 чалавек; Шатландыі -  5,116,900; і Паўночнай Ірландыі -  1,741,600.

Наведайце сайт Нацыянальнай Статыстыкі: “Погляд на Злучанае Каралеўства” каб знайсці больш фактаў пра насельніцтва краіны.

Урад і Манархія

Злучанае Каралейства ёсць канстытуцыйнай манархіяй – Каралева Лізавета ІІ прызнаецца кіраўніком дзяржавы – і абраны Прэм’ер-Міністр, у цяперашні час Гордан Браўн, кіруе Ўрадам. Паўнамоцтвамі распрацоўваць і прымаць законы валодае абраны Парламент.

Больш пра канстытуцыйную манархію прачытайце на сайце Брытанскай Манархіі.

Народы, Мовы, Рэлігія

Большасць насельніцтва складаюць англічане, шатландцы, валійцы і паўночныя ірландцы. Але Злучанае Каралеўства –надзвычай разнастайная нацыя, якая заўжды вітала мігрантаў з усяго свету. У цяперашні час этнічныя меншасці складаюць 7.9% насельніцтва Злучанага Каралеўства.  Больш пра этнічныя групы чытайце тут.

Брытанія мае дзве афіцыйныя мовы – ангельская і валійская, на англійскай размаўляе большасць насельніцтва. У некаторых частках Шатландыі размаўляюць на гэльскай мове.

Большасць насельніцтва вызнаюць хрысціянства, але свабодна практыкуюцца і іншыя рэлігіі, такія як будызм, індуізм, юдаізм, іслам і сікхізм. Пра розныя рэлігіі ў Злучаным Каралеўстве чытайце на нашым сайце, а таксама на старонцы Нацыянальнай Статыстыкі.

Эканоміка

Злучанае Каралеўства – адна з найбуйнейшая гандлевых і фінансавых дзяржаваў, а Лонданскі Сіці зьяўляецца найбольш уплывовым фінансавым рынкам свету.

Больш пра кампаніі Злучанага Каралеўства можна даведацца ў эканамічным даведніку Нацыянальнай Статыстыкі.

Афіцыйны сайт Лонданскага Сіці змяшчае інфармацыю пра бізнэс у Лондане.

Валюта і сістэма мераў і вагаў

Брытанскай валютай ёсць Фунт Стэрлінгаў (£). На старонцы VisitBritain, прысвечанай грошам і валюце, Вы можаце даведацца, колькі грошай Вы можаце прывезці ў Злучанае Каралеўства, лепшыя шляхі памяняць грошы і бягучыя абменныя курсы.

Гістарычна ў Брытаніі заўжды выкарыстоўвалася так званая імперская сістэма вымярэння, але ўрадавыя распараджэнні зараз выкарыстоўваюць метрычную сістэму.

Адлегласці і хуткасці вымяряюцца ў мілях і мілях у гадзіну.

Афіцыйныя святы, часовыя зоны і надвор’е

Наведайце сайт VisitBritain, каб даведацца пра афіцыйныя святы ў Злучаным Каралеўстве, таксама вядомыя як банкаўскія выходныя; у які час году перасоўваюцца стрэлкі гадзіннікаў, а таксама пра школьныя вакацыі.

Інфармацыю пра надвор’е можна знайсці на адпаведнай старонцы сайту VisitBritain, улучна з прагнозам на пяць дзён, тэмпературамі напрацягу года і якую вопратку лепей насіць у розныя сезоны.  

Электрычныя прылады

Электрычныя прылады ў Злучаным Каралеўстве маюць стандартныя трохканцовыя вілкі і разеткі. Напружанне ў сетках 240 Вольт AC, 50HZ.




Вярнуцца наверх