• UK
  • 09:28 23 Лст 2009

Адмовы візаў і апеляцыі

Што рабіць, калі мне адмовілі ў візе ў Злучанае Каралеўства?

У выпадку, калі Вам адмаўляюць у візе, супрацоўнік візавага аддзелу перадае Вам пісьмовае паведамленне, у якім падаецца рашэнне, а таксама згадваецца, ці маеце вы права апеляцыі.

Калі мне адмоўленая віза, ці магу я апеляваць супраць гэтага рашэння?

Для некаторых катэгорыяў візаў прадугледжанае права апеляцыі. Калі Вы маеце права на апеляцыю, гэта будзе пазначана ў паведамленні аб адмове ў візе. Наведванні сям’і, заявы на жыхарства і студэнцкія візы, што прадугледжваюць тэрмін знаходжання ў Злучаным Каралеўстве больш за 6 месяцаў – сярод іншых – маюць права на апеляцыю.  

Колькі часу займае працэс апеляцыі?

  • Апеляцыі супраць адмовы наведаць сям’ю – існуе два тыпы разгляду апеляцыі, вусны і пісьмовы. Мы імкнемся як мага хутчэй разглядаць апеляцыі падобнага тыпу. Пісьмовы разгляд звычайна доўжыцца менш, чым вусны, але ніводзін з іх звычайна не займае больш чым некалькі тыдняў з часу атрымання дакументаў Бюро Іміграцыйных Апеляцыяў (IAA), якое кіруе працэсам апеляцыяў. Нажаль, немагчыма даць гарантыі адносна тэрмінаў разгляду асобных апеляцыяў, і гэтая інфармацыя пададзеная для даведкі.  
  • Іншыя апеляцыі немагчыма даць прыблізныя ацэнкі для іншых тыпаў апеляцыяў. Разгляд справы звычайна не адкладаецца на доўгі тэрмін, і займае, у розных абставінах, менш за год.    

Дэталёвая інфармацыя пра тое, хто мае права на апеляцыю пры адмове ў візе ці іншай заяве на ўезд у Злучанае Каралеўства, і якім чынам падаваць такія апеляцыі змешчаная ў даведніку для заяўнікаў на візы на адпаведнай старонцы UKvisas.

Што калі мне раней адмаўлялі ўезд ці візу ў Злучанае Каралеўства?

Калі Вам раней была адмоўленая віза, ці ўезд у Злучанае Каралеўства, гэта не абавязкова значыць, што Вам зноў не дазволяць прыехаць у Злучанае Каралеўства, але вельмі важна, каб Вы паведамілі пра гэты факт супрацоўніку візавага аддзела.

Калі Вам не патрабуецца віза каб паехаць у Злучанае Каралеўства, залежна ад абставінаў, Вам лепш перад падарожжам звярнуцца ў візавы аддзел. Супрацоўнік візавала аддзелу будзе тады здольны вырашыць, ці патрабуецца Вам аформіць уезд. Адзначце, што калі Вам звычайна не патрабуецца віза ў Вялікабрытанію, вам на забароняць уезд, але могуць зьявіцца праблемы пасля прыезду.

Што калі мне адмаўлялі ўезд у іншую краіну?

Кожная заява на ўезд у Злучанае Каралеўства разглядаецца асобна, згодна ўласнай якасці, але супрацоўнік візавага аддзелу можа запытаць, чаму вам быў адмоўлены ўезд ці віза ў іншую краіну.




Вярнуцца наверх