• UK
  • 09:24 07 Лст 2009

Як падаць заяву на візу

Першы крокЗапоўніце форму і прызначце дату візыту

 

На старонцы www.Visa4UK.fco.gov.uk запоўніце он-лайн заяву на візу. Калі ласка, запэўніцеся, што імя ў Вашай заяўцы паданае ў дакладнай адпаведнасці з пашпартам. Пасля запаўнення формы вы атрымаеце нумар Вашай заявы ў форме GWF000000000.

 

Напрыканцы формы пасля падання ўсіх звестак Вам будзе прапанавана запісацца на прыём. Вы мусіце вызначыць дакладны час  і дату, якія пасуюць Вам для падачы Вашай заявы і дакументаў у Брытанскай амбасадзе ў Мінску. Кожны асобны заяўнік мусіць мець асобны час. Пасля запісу на прыём вы атрымаеце нумар Вашага візыту ў форме VAR000000000. Калі ласка, прыміце пад увагу, што мы не здолеем разгледзець Вашую заяву, калі вы не прызначыце час Вашага візыту. 

 

Захавайце, надрукуйце Вашую заяву і падпішыце яе.

 

Далучыце адзін нядаўні фотаздымак. Ён мусіць быць памерам 35 x 45 мм, на светлым фоне на звычайнай фотапаперы, твар павінны быць цалкам, без сонечных акуляраў, капялюшу ці іншых галаўных убораў, калі апошнія не абумоўленыя Вашым веравызнаннем. Калі ласка, адзначце, што мы ня можам прыняць фотаздымкі, якія не адпавядаюць гэтым патрабаванням.  

 

 

Другі крокПадайце дакументы

 

Прыйдзіце ў Брытанскую амбасаду ў Мінску ў час і дату, прызначаныя Вамі (у першым кроку). Калі ласка, прадугледзьце магчымасць прыйсці на 15 раней за Ваш час. Вас накіруюць у залу чакання ў амбасадзе. Асобаў, што прыйдуць нашмат раней за прызначаны час, ахова амбасады папросіць вярнуцца ў свой час. Калі Вы значна спозніцеся Вашы дакументы не будуць прынятыя.  

 

Пры падачы дакументаў Вы мусіце падаць Вашыя біяметрычныя звесткі ў форме электроннага сканавання адбіткаў пальцаў і лічбавага фотаздымку ў Візавым аддзеле.

 

Калі ласка, падайце наступныя дакументы

  • Ваш пашпарт ці іншы афіцыйны падарожны дакумент.
  • Раздрукаваная он-лайн заява.
  • Аплата за візу (толькі ў наяўных Далярах ЗША).
  • Адпаведная дакументацыя, звязаная з Вашай заявай. Вы мусіце прынесці ўсе рэкамендаваныя дакументы разам з Вашай заявай, паколькі выснова па візе ў большасці выпадкаў робіцца ў дзень падачы заявы. Вы мусіце надаць вельмі пільную ўвагу  ўсім неабходным дакументам падчас падачы заявы

Уся дакументацыя на беларускай ці рускай мовах мусіць быць паданая ў арыгінале (копіі не прымаюцца). Да гэтых дакументаў мусіць далучацца пераклад на ангельскую мову. Сертыфікацыя перакладу не патрабуецца.

Факт падачы неабходных дакументаў не гарантуе выдачы візы. Спіс прапанаваных дакументаў не ёсць вычарпальным і могуць  запатрабавацца дадатковыя звесткі. 




Вярнуцца наверх