• UK
  • 15:07 07 Nov 2009

Дзень народзiнаў Каралевы адзначаецца ў гэтым годзе ў Мiнску 17 чэрвеня (17/06/2009)

HRH Queen Elizabeth II

Афiцыйны Дзень народзiнаў Каралевы адзначаецца ў Вялiкабрытанii як нацыянальнае свята ў першую, другую або трэцюю суботу чэрвеня. Кожны год у гэты дзень праводзiцца маляўнічы ваенны парад, вядомы як Trooping the Colour.

Гэта падзея адбываецца на плац-парадзе Коннай гвардыi, які знаходзіцца памiж паркам  Сент-Джэймс i Уайтхоллам. Як  турысты, так i лонданцы далучаюцца ў гэты дзень да шматлiкiх гледачоў парада, якiя збiраюцца ў Парку Сент-Джэймс i на вулiцы  Молл. Гэтым летам парад адбыўся 13 чэрвеня, за iм назiралi па тэлебачанню мiльёны людзей.

Брытанскiя амбасады ва ўсiм свеце маюць магчымасць адзначыць Дзень народзiнаў Каралевы на працягу двух тыдняў да i пасля афiцыйнай даты. У Мiнску мы правялi наш афiцыйны прыём 17 чэрвеня.

15 чэрвеня Пасол Вялiкабрытанii Найджэл Гулд-Дэвiс выступiў на прэсс-канферэнцыi з нагоды Дня народзiнаў Каралевы, арганiзаванай Нацыянальным прэсс-цэнтрам. На прэсс-канферэнцыi прысутнiчалi прадстаўнiкi 4 тэлевiзiйных каналаў i звыш 20 газет. Спадар Гулд-Дэвiс распавядаў пра галоўныя напрамкi развiцця беларуска-брытанскiх зносiн у мiнулым годзе, а таксама адказаў на пытаннi журналiстаў, якiя датычылiся  вялiкага шэрагу  тэмаў – у тым лiку адборачнага матчу памiж футбольнымi зборнымi Англii i Беларусi, якi мае адбыцца увосень, брытанскай мiжнароднай палiтыкi, ролi Вялiкабрытанii у iнтэграцыi Беларусi ў праекты ЕС  i iнш.

Тэкст выступу (на рускай мове) можна прачытаць тут. Вы таксама можаце прагледзiць вiдэазапiс прэсс-канферэнцыi, якую прадаставiў BelaPAN.

У сераду 17 чэрвеня, звыш 500 гасцей прынялi ўдзел у мiнскiм прыёме з нагоды Дня народзiнаў Каралевы. Па гэтаму лiнку вы можаце прачытаць прамову  Пасла Вялiкабрытанii на англiйскай, рускай i беларускай мовах.

Queen's birthday party in Minsk 17 June 2009

Back to newsroom




Search tips

Back to top

Back to top